it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 31

набліжаецца выхад кніжачкі "дзіцячая заМова", цягам якіх двух-трох тыдняў рэшта малюначкаў будзе вывешаная на блог, а кніжачка складзеная і аддадзеная ў друк.

той, хто яшчэ не пасьпеў заМовіць сабе кніжачку, запрашаю зрабіць гэта ТУТ.

таксама заклікаю тых, хто мае магчымасьць, ахвяраваць на дабрачыннасьць: аплаціць нейкую колькасьць кніжачак, каб можна было перадаць іх задарма ў беларускамоўныя дзіцячыя садкі і школы, а таксама ў дзіцячыя дамы і прытулкі. вы можаце альбо набыць кніжкі і зрабіць гэта самастойна, альбо ахвяраваць -- а потым атрымаць справаздачу, куды і колькі кніг было перададзена.

ахвочых прашу ліставаць на labadzenka@gmail.com

------------------
дзіцячая заМова – маляваны праект www.labadzenka.by
просты шлях да жыцьця без памылак!
усе выпускі можна пабачыць ТУТ

пачытаць пра канцэпцыю праекта можна ТУТ і ТУТ

Тэгі: