it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 09

(З нізкі “ПЕСНІ ПРА СЫНА”)

 

На твары шчацінне, як пожня жытнёвая,

вочы — праталіны мутнай вады...

— Мілы сынок мой, пачні жыццё новае,

грэх блазнаваць у Хрыстовы гады.

 

— Мама, я рады б —як пчолы на ліпень,

музы лятуць на хмяльнога мяне.

Жыць без паэзіі? Гэта ж пагібель!

Жыць без віна? Гэта ж смерць удвайне.

 

Хто ж вінаваты, што аж з нараджэння

з мёдам смакчу я з цябе малако?

Ведаю, сохне паціху карэнне,

хоць і жывеш пад Вялікай Ракой.

 

Ну і няхай музам колкая пожня,

горкія вусны мае, дык няхай.

Мама, такога народзіць не кожная,

мама,

не перажывай!

Тэгі: