it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 06

Дырэктару

Гармалзавода №2

220102, Мінск

Партызанскі пр-т, 170

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

АДРАС

 

 

Шаноўнае кіраўніцтва Гармалзавода №2!

 

Хачу шчыра падзякаваць вам за выдатную якасць вашай прадукцыі, якую я рэгулярна спажываю і вельмі задаволены!

Маю да вас такое пытанне-прапанову. Вось я трымаю ў руках пачак малака “Малочны гасцінец” 6%. Там на 2 баках напісана па-руску. Паколькі ў нас у краіне 2 дзяржаўныя мовы, прашу вас прыслухацца да маёй думкі і выканаць на 1 баку надпіс па-беларуску: МАЛАКО. Таксама на беларускай мове было б няблага змясціць і іншую інфармацыю на прадуктах. Мяркую, сярод вашых кліентаў нямала людзей, якія будуць радыя бачыць родную мову на пакунку.

Паколькі сам ваш брэнд – “Малочны гасцінец” – выкананы па-беларуску, і ніхто ад гэтага не плюецца, гэта сведчаць пра тое, што беларуская мова на пакунку не пужае, а толькі вабіць пакупніка.

Змяшчэнне беларускай мовы на адзін бок пакунка не патрабуе ад вас ніякіх дадатковых фінансавых выдаткаў – проста замяніць літары на кампутары.

У сваю чаргу, прапаную вам сваю бясплатную дапамогу ў перакладзе патрэбнай інфармацыі на беларускую мову.

 

З павагай,                                                                                         Глеб Лабадзенка

Тэгі: