it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 03

Антоне! які Мінкульт! якая рада! зборышча калхозных халуёў!

даслаў Антон Астаповіч, старшыня Таварыства аховы помнікаў:

З пачатку года, практычна кожны месяц, дасылаюцца ад імя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры прапановы па наданню матэрыяльным аб’ектам статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці (помніка).

І вось, толькі зараз, пасля скаргаў на зрыў нарматыўных тэрмінаў. Як у сам Мінкульт, так і ў Саўмін, мы дачакаліся. Нас проста ашчаслівілі. Аж чатыры прапановы вынеслі на разгляд. Дзве разгледзілі нармальна, а дзве, дзе можна трошку ўвайсці ў супрацьмоўе з інвестыцыйным капіталам ці мясцовымі органамі ўлады Навукова-метадычная рада разглядзела ўвогуле цікава.

Па ўнікальнаму кварталу “Варбург” у Брэсце (драўляная забудова ў “закапанскім стылю” пабудаваная для жыдоўскай беднаты на грошы мецэната Фелікса Варбурга) прынята рашэнне, якое прымушае ўсамніцца ў кваліфікацыі членаў рады, а памяць Максіма Гарэцкага ўвогуле растаптана, бо дому, дзе некалькі год пражыў наш класік статуса не надалі, і ў бліжэйшы час нашыя аматары дажыначнага аграгламура грохнуць аб’ект пры падрыхтоўцы ўсенароднага свята.

І аргументацыя ўвогуле не зразумелая, не ўкладаецца ні ў вызначаныя правам крытэрыі, ні ў навукова-метадычныя падыходы, ні проста ў нармальны здаровы сэнс.

Чаго нам чакаць ад Мінкульта і Навукова-метадычнай рады? Толькі не дабра

| Аўторак, 3 лiпеня 2012 у 22:53

З пачатку года, практычна кожны месяц, дасылаюцца ад імя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры прапановы па наданню матэрыяльным аб’ектам статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці (помніка).

 

І вось, толькі зараз, пасля скаргаў на зрыў нарматыўных тэрмінаў. Як у сам Мінкульт, так і ў Саўмін, мы дачакаліся. Нас проста ашчаслівілі. Аж чатыры прапановы вынеслі на разгляд. Дзве разгледзілі нармальна, а дзве, дзе можна трошку ўвайсці ў супрацьмоўе з інвестыцыйным капіталам ці мясцовымі органамі ўлады Навукова-метадычная рада разглядзела ўвогуле цікава.

 

Па ўнікальнаму кварталу “Варбург” у Брэсце (драўляная забудова ў “закапанскім стылю” пабудаваная для жыдоўскай беднаты на грошы мецэната Фелікса Варбурга) прынята рашэнне, якое прымушае ўсамніцца ў кваліфікацыі членаў рады, а памяць Максіма Гарэцкага ўвогуле растаптана, бо дому, дзе некалькі год пражыў наш класік статуса не надалі, і ў бліжэйшы час нашыя аматары дажыначнага аграгламура грохнуць аб’ект пры падрыхтоўцы ўсенароднага свята.

 

І аргументацыя ўвогуле не зразумелая, не ўкладаецца ні ў вызначаныя правам крытэрыі, ні ў навукова-метадычныя падыходы, ні проста ў нармальны здаровы сэнс.

Вось тут і варта задумацца. Апошнія два-тры гады, як чыноўнікі Мінкульта, так і члены Рады прымаюць рашэнні адго проста “найлепш” другога. У сэнсе, што за апошнія два-тры гады склалася стройная сістэма легітымізацыі рашэнняў, якія маюць прыярытэт для інвестараў, нейкіх там адміністрацыйных, вытворчых, творчых груповак, якія працуюць на засваенне бюджэту, а не на зберажэнне нашага нацыянальнага набытку – помнікаў гісторыі і культуры.

 

Чарговая рада – чарговае з усіх бакоў неадэкватнае рашэнне. Іншага чакаць ужо нельга. Намаганнямі шэрагу службовых асобаў і асобаў, якіх я ўжо з цяжкасцю магу назваць навукоўцамі,  нашае спадчына паступова ўступае ў змрочны перыяд.

 

І як заўсёды. Ліст Мінкульта і падрыхтаваны Таварыствам адказ

Ліст МК РБ

 

 

Ліст ГА БДТМПГК

 

Міністру культуры

Рэспублікі Беларусь,

П.П.Латушка

 

11.06.2012 г.  Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры накіравала зварот на Вашае імя, у якім паведвмляла аб парушэннях нарматыўных тэрмінаў разгляду наступных прапаноў па наданню статуса матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці наступным рухомым м нерухомым аб’ектам:

 

- Прапанову па наданню статуса нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці месцу размяшчэння касцёла Святога Тамаша Аквінскага. (г. Мінск)

 

- Прапанову па наданню статуса нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці жылому драўлянаму дому пачатка ХХ стагоддзя (Магiлёўскай вобласць, горад Горкi, вулiца  Агранамічная, дом №3).

 

- Прапанову па наданню статуса рухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці 107-мм. гармаце абразцу 1910 – 1930 гг. (Расія, СССР), якая знаходзіцца на паўднёвай мяжы ансамблю мемарыяла на магіле савецкіх ваеннапалонных і партызанкі (гісторыка-культурная каштоўнасць, унесеная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 212Г000836). (Гарадзец, Шаркаўшчынскага р-на).

 

- Прапанову па наданню статуса нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці забудове былой калоніі Варбург (аб’ёмна-планіровачная структура, будынкі і збудаванні, ландшафт) па 1-му Мінскаму завулку, дамы №№ 1, 3, 7, 9, 11, 13 і вул. Пушкіна, д. 100. (г.Брэст).

 

- Прапанову па наданню статуса нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці будынку былой міквы друг. пал. 19 ст. з в. Зембін Барысаўскага р-на.

 

Дадаткова мы прасілі прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці службовых асобаў Міністэрства культуры, па віне якіх адбыўся зрыў нарматыўных тэрмінаў разгляду вышэйназваных прапаноў.

 

28.06.2012 лістом № 01-19/63/10л за подпісам намесніка міністра культуры Т.І.Стружэцкага ГА БДТАПГК было праінфармавана, што 20.06.2012 г. адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь,  у ходзе якога разгледжаны 4 прапановы нашага грамадскага аб’яднання з 5-і.

 

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены   месцу размяшчэння касцёла Святога Тамаша Аквінскага у г. Мінску, 107-мм. гармаце абразцу 1910 – 1930 гг. (Расія, СССР), якая знаходзіцца на паўднёвай мяжы ансамблю мемарыяла на магіле савецкіх ваеннапалонных і партызанкі на тэрыторыі сядзібы Гарадзец Шаркаўшчынскага р-на, з калоніі Варбург у г. Брэсце па 1-му Мінскаму завулку толькі аднаму дому № 12, а дому па вул. Агранамічная, 3 у г. Горкі, які звязаны з горацкім перыядам жыцця і працы Максіма Гарэцкага было адмоўлена ў наданні статуса нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.    Будынак міквы з в. Зембін Барысаўскага р-на не разглядаўся.

 

Па-першае, Вашымі падначаленымі зноўку парушана заканадаўства, а ў прыватнасці Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнгай спадчыны Рэспублікі Беларусь” і Глава 3 Палажэння аб парадку вядзення Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, якое зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.06.2006 г. № 762, у пытанні прапрацоўкі прапаноў органамі мясцовай улады перад вынасам на разгляд Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай.

 

Накіраванне дакументаў на “прапрацоўку”і “дапрацоўку”, а не інфармаванне мясцовых выканаўчых органаў улады аб паступіўшай прапанове не прадугледжана дзеючым заканадаўствам і з’яўляецца перавышэннем паўнамоцтваў супрацоўнікамі Міністэрства.

 

Па-другое, зноўку груба ігнаруюцца нарматыўныя тэрміны разгляду   прапаноў, якія прадугледжаны п. 11 вышэйназванага Палажэння.

 

Па-трэцяе, неправамерным і навукова-неабгрунтаваным выглядае наданне статуса нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці з усёй  калоніі Варбург, як  горадабудаўнічага ансамблю  у г. Брэсце па 1-му Мінскаму завулку, дзе каштоўнасць маюць гістарычная планіровачна структура, будынкі і збудаванні двух тыпаў (аднамансардныя і двухмансардныя),  толькі аднаму дому № 12. Незразумелымі застаюцца крытэрыі, згодна якіх статус нададзены толькі гэтаму будынку, бо згодна з сфармуляванымі ў арт. 20 Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” крытэрыi адбору матэрыяльных аб’ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцiчалавека для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцiкаштоўнасць мае менавіта ансамбль забудовы.

 

Па-чацвертае, адмова ў  наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці будынку па вул. Агранамічнай, 3 у Горках гучыць, мякка кажучы некарэктна, бо тэхнічны стан будынку не з’яўляецца сфармуляваным у дзеючым заканадаўстве крытэрыем, а страчаныя архітэктурныя якасці можна лёгка вярнуць пры правядзенні рэстаўрацыі і рэканструкцыі, пры дэмантажы абліцоўкі з сілікатнай цэглы. Тым больш, што згодна п. 1.3 арт. 20 Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” прапанаваны аб’ект “епасрэдна звязаны з падзеямi або iдэямi i перакананнямi, якiя аказалi значны ўплыў на ход гiстарычнага, культурнага i (або) духоўнага развiцця чалавецтва i народа Беларусi; жыццём i дзейнасцю выдатных асоб свету i РэспублiкiБеларусь”.

 

У сувязі з вышэйпералічаным звяртаемся з чарговай просьбай аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці супрацоўнікаў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, перавысіўшых службовыя паўнамоцтвы і парушыўшых усталяваную заканадаўствам працэдуру разгляду прапаноў па наданню матэрыяльным аб’ектам статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Нагадваем, што вывад з-пад адказнасці службовых асобаў, якія парушылі ў сваёй дзейнасці заканадаўства Рэспублікі Беларусь, мае прыкметы парушэння арт. 20 і ар. 21 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй”.

 

У выпадку непрыцягнення Вашых падначаленых да адказнасці, дайце адказ па сутнасці, якімі нромамі нацыянальнага заканадаўства яны кіруюцца  ў сваёй дзейнасці, што прыводзіць да зрыву ўсталяваных нарматыўных тэрмінаў.

 

У сувязі з неадпаведнасцю крытэрыям адбору матэрыяльных аб’ектаў iнематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прынятых Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны  рашэнняў патрабуем тэрміновага перагляду прапановы па наданню статуса нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці забудове былой калоніі Варбург (аб’ёмна-планіровачная структура, будынкі і збудаванні, ландшафт) па 1-му Мінскаму завулку, дамы №№ 1, 3, 7, 9, 11, 13 і вул. Пушкіна, д. 100,  і прапановы па наданню статуса нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці жылому драўлянаму дому пачатку ХХ стагоддзя (Магiлёўскай вобласць, горад Горкi, вулiца  Агранамічная, дом № 3).

 

Дадаткова лічым неабходным, у выкананні дзеючага заканадаўства,   тэрмінова разгледзіць прапанову па наданню статуса нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці будынку былой міквы друг. пал. 19 ст. з в. Зембін Барысаўскага р-на,  і не дапускаць у далейшым зрыву нарматыўных тэрмінаў разгляду прапаноў па наданню матэрыяльным аб’ектам і нематэрыяольным праявам творчасці чалавека статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 

Каб пазбегнуць у будучым спрэчных пытанняў у разглядзе прапаноў ГА БДТАПГК  Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прапануем запрашаць прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання на разгляд дадзеных прапаноў.

 

Пры нязгодзе просім даць адказ па сутнасці прычын, якія не дазваляюць прадстаўнікам грамадскага аб’яднання ўдзельнічаць у разглядзе Навукова-метадычнай радай падрыхтаваных імі дакументаў.

Тэгі: ,