it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 03


здымкі і цытаты адсюль

гэта не манумент жаўнерам, якія гераічна загінулі ў змаганьні зь нямецка-фашысцкім захопнікам, а -- пітны фантан, які адкрылі ў Маладэчне.

падзея гэтая настолькі значная, а адкрыцьцё фантана -- настолькі гераічны ўчынак, што адкрывалі яго:

"...председатель Молодечненского райисполкома Федор Домотенко, заместитель председателя райисполкома Олег Хлебовец, начальник отдела культуры Александр Романович, начальник "Молодечноводоканал" Станислав Бакун, жители города..."

дзеля справядлівасьці адзначу, што фантан рэальна наварочаны: "...оборудован фотоэлементами – включается при приближении к нему..."

я адразу стаў прыгадваць, як выглядалі іншыя пітныя фантаны, якія мне даводзілася бачыць (і карыстацца).

так выглядае пітны фантан у Празе:

а вось, напрыклад, пітны фантан у Парыжы, непадалёк Нотр Дама

уявіце карціну, каб гэты выключна функцыянальны (але даволі прыгожы і стылёвы) слупочак адкрываў асабіста мэр Парыжа і цэлая хэўра чыноўнікаў зь ім 😉

чаму ж у нас зь любой драбязы, якая павінна быць, робяць подзьвіг, а саму драбязу выяўляюць як абеліск у гонар усіх мінулых перамог?

падобныя думкі мяне наведваюць, калі спускаюся ў менскае мэтро. нахалеру гэты халодны, нікому непатрэбны дарагі мармур і граніт? каму гэтая савецкая тупая паказуха трэба?

можа таму ў нас 25 станцый мэтро, а ў парыжы -- 301?

напэўна, такога пафаснага адкрыцьця пітнога фантана сьвет яшчэ ня бачыў )))

відэа адсюль

Тэгі: