it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 02


відэа АНТ

матэрыял Еўрарадыё:

Капліцу ў Слуцкай браме адкрылі без удзелу касцёла

А грошы на аднаўленне алтара сабралі выхадцы з Нясвіжа, якія цяпер жывуць у Польшчы.

Аўтар: Еўрарадыё 02.07.2012 12:07

Слуцкая брама была адрэстаўраваная і адрамантаваная некалькі год назад. Таму аднаўленне капліцы заключалася фактычна ва ўсталяванні алтара. У гэтым памяшканні яшчэ год таму была крама вопраткі і сувеніраў, а за савецкім часам тут увогуле жылі людзі.

Адкрыццё капліцы прайшло без удзела прадстаўнікоў Касцёла, а сама капліца не была асвечаная, таму пакуль не можа лічыцца рэлігійным аб’ектам. Хоць, паводле нашай інфармацыі, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч быў згодны ў дзень адкрыцця наведаць Нясвіж і ўрачыста асвяціць капліцу і алтар. Аднак за колькі дзён да падзеі, паводле неафіцыйнай інфармацыі, кіраўніку беларускага Касцёла паведамілі, што “такой патрэбы няма”.

Алтар капліцы выкананы адвольна, хоць захаваўся стары здымак, на якім добра відаць, што ён быў не такі. Абраз Божай Маці Бялыніцкай (копія), змешчаны ў адноўленай капліцы, ніякага дачынення да Нясвіжа і Слуцкай брамы таксама не мае.

Належыць Слуцкая брама музею-запаведніку “Нясвіж”, таму ўваход платны: 5000 рублёў звычайны квіток, 2500 ільготны. Пра перадачу брамы касцёлу гаворкі пакуль не вядзецца.
Слуцкая брама збудаваная ў 1690 годзе. Перабудаваная ў 1760 годзе, пра што сведчыць мармуровая дошка, умураваная ў сцяну. У гэтым жа годзе на другім паверсе брамы Пане Каханку абсталяваў капліцу, каб кожны жыхар ці госць Нясвіжа мог памаліцца з дарогі ці выпраўляючыся ў шлях.

Тэгі: