it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 30

ніжэй -- белтаўская навіна (перадрук з нашай нівы).

дазволю сабе пракаментаваць гэта неафіцыйна -- паколькі троху ведаю сытуацыю зь сярэдзіны.

з гэтага паведамленьня важна ня тое, што вадаправоднік думае пра зьнішчэньне Купалаўскага тэатра. а тое, што вадаправоднік фактычна загадаў звольніць таварыша Кураша -- цяперашняга намесьніка міністра Латушкі.

гэта вельмі добрая навіна. папярэдняя добрая навіна была, калі пагналі ў шыю былога галоўнага архітэктара горада-героя Нікіціна. для нашай архітэктурай спадчыны Нікіцін і Кураш -- прыкладна аднолькавыя ворагі.

раней Кураш быў начальнікам аддзела культуры менгарвыканкама. менавіта ён даў разгарнуць свае лапы "Мінскай спадчыне" і ейнаму кашальку Міхаілу Жыху. потым, за "дасягненьні ў прыцягненьні інвестараў", Кураша павысілі -- адпаведна і ягоны дружбан Жых атрымаў больш картаў у рукі. вынік -- зьнішчэньне аднаго за другім старога будынка ў Менску -- бачым мы ўсе.

таварыш Кураш неўзабаве ўзначаліў рэспубліканскую навукова-метадычную здраду -- злачынную групоўку, якая легалізавала зьнішчэньне многіх і многіх нашых помнікаў архітэктуры. тая парачка разумных рашэньняў, якія вынесла гэтая структура -- проста губляюцца на агульным фоне.

яшчэ адна страшная роля Кураша -- бардзель, які цяпер робіцца ў Нясьвіскім замку. Кураш прыцягнуў у міністэрства культуры сваю каханку, якая раней працавала ў адным зь менскіх музэяў. цяпер тая каханка фактычна зрабілася правай рукой Латушкі -- хоць і мае значна ніжэйшую пасаду, намесьніца старшыні нейкага там аддзела. безь яе не абыходзіцца ніводная сустрэча міністра зь неабыякавымі грамадзянамі.

менавіта тая каханка лабіруе і трымае ў Нясьвіскім замку магілёўскага клоўна, які пазвальняў адтуль найлепшых працаўнікоў, панабіраўшы падхалімаў і калхозьнікаў.

дык вось, да чаго гэта я. тое, што Курашу дадуць пінка пад сраку -- вельмі добры знак. можа, у той радзе-здрадзе нешта зьменіцца (хоць малаверагодна), можа тую каханку пагоняць назад у музэй білеты прадаваць, а можа зь Нясьвіжа выкураць магілёўскага клоўна -- і замак перастане кілбасіць ад ягоных тупых новаўвядзенняў.

хоць, вядома, самы верагодны варыянт, -- на месца аднаго злодзея прыйдзе іншы злодзей.

Мясніковіч раскрытыкаваў рэканструкцыю Купалаўскага тэатра

«Звычайныя працы: кладка сцен, уборка смецця — чаму яны не зробленыя? Становішча спраў я ацэньваю як нездавальняючае».

БелТА | 16:40, 30 чэрвеня 2012

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 30 чэрвеня азнаёміўся з ходам рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

 

Мясніковіч раскрытыкаваў рэканструкцыю Купалаўскага тэатра

 

 

Кіраўнік урада раскрытыкаваў заказчыка праекта, якім выступае Мінкульт, а таксама генеральнага падрадчыка — трэст № 7.

«Звычайныя працы: кладка сцен, уборка смецця — чаму яны не зробленыя? — заявіў Міхаіл Мясніковіч. — Становішча спраў я ацэньваю як нездавальняючае».

 

Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што работы па рэканструкцыі тэатра трэба разглядаць у якасці першачарговых. Да гэтага унікальнага аб’екта павінна быць нестандартнае стаўленне, а яго няма, канстатаваў Міхаіл Мясніковіч.

«Фактычна будуецца новы тэатр, а мы год страцілі на праектна-каштарыснайдакументацыі», — сказаў ён.

 

Галоўная задача — павялічыць колькасць працаўнікоў на будаўнічай пляцоўцы.

Прэм’ер-міністр даручыў пакараць вінаватых у зрыве будаўнічых работ. Віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік, які курыруе гэтыя пытанні, павінен будзе разгледзець мэтазгоднасць далейшага знаходжання на пасадзе намесніка міністра культуры Віктара Кураша. «Яму трэба абвясціць няпоўную службовую адпаведнасць або наогул расстацца», — заявіў Міхаіл Мясніковіч.

Як праінфармаваў старшыня гарвыканкама Мінска Мікалай Ладуцька,

за дапушчаныя недапрацоўкі ў праекце па рэканструкцыі Купалаўскага тэатра не працягнуты кантракт з намеснікам кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска, які персанальна курыраваў гэты праект.

 

Намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч праінфармаваў: да 15 верасня павінен быць цалкам гатовы абрыс і закрыты дах будынка тэатра, а да 15 кастрычніка трэба будзе завяршыць усе тынкавыя працы па фасадзе, каб можна было перайсці ўжо да работ па ўнутраным аздабленні, устаноўцы абсталявання і мэблі. У цэлым кошт праекта ацэньваецца ў $40 млн.

Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=76134

Тэгі: