it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 21

Alexander Rybak - Europe's Skies (Belarusian language)
Рыбак - Небасхiл Еўропы
муз. Аляксандар Рыбак
сл.бел.тэкст Глеб Лабадзенка
Рэжысэр - Аляксандар Філатовіч

Вось што піша TUZIN.FM:

Нарвэскі сьпявак беларускага паходжаньня прадставіў сваё новае відэа, зьнятае на песьню «Небасхіл Эўропы», запісаную летась для праекту парталу Tuzin.FM і кампаніі «Будзьма беларусамі» – «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2».

Ідэя зьняць кліп на беларускую вэрсію песьні «Небасхіл Эўропы» нарадзілася ў выканаўцы адразу пасьля запісу трэка для «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2». За аснову быў узятае відэа на арыгінальную вэрсію кампазыцыі «Europe’s Skies», аднак для новага роліка шэраг эпізодаў быў перазьняты. Адмыслова для гэтага выканаўца на некалькі дзён прыязджаў з Осла ў Кіеў, каб перасьпяваць сваю песьню на камэру ўкраінскага рэжысэра Аляксандра Філатовіча. Хоць зьнятае відэа ва Ўкраіне, сам Рыбак прызнаецца, што пры выкананьні «Небасхілу» заўжды згадвае пра Беларусь ды яе маляўнічую прыроду.

Ужывую Аляксандар выканаў «Небасхіл Эўропы» сёлета ў лютым на «Эўрафэсьце», дзе быў адзіным з усіх выступоўцаў, хто засьпяваў па-беларуску. Тады ж Рыбак пазнаёміўся з суаўтарам свайго твору – беларускім паэтам Глебам Лабадзенкам.

Прэм’ера кліпа адбылася 18 траўня.

Тэгі: , ,