it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 10

На мінскага раварыста наехала машына ДАІ (Відэа)
Перад гэтым інспектар ДАІ спрабаваў спыніць раварыста, які ехаў не па ходніку, а па праезнай частцы.
Аўтар: Еўрарадыё 10.05.2012 10:41

Як піша "Камсамольская правда", здарэнне адбылося 28 красавіка. Мікалай Клімовіч ехаў па вуліцы Трасцянецкай, калі яго дагнала патрульная машына. Па словах раварыста, інспектар зрабіў яму заўвагу за парушэнне правілаў і прапанаваў перасесці ў аўтамабіль для прафілактычнай гутаркі.

Раварыст вырашыў праехаць 5 метраў для бліжэйшага безбардзюрнага заезду на тратуар, каб спыніцца і зняць свой вялікі заплечнік. Аднак, кажа Клімовіч, машына ДАІ паехала за ім, заехала на ходнік і збіла. Каб зняць машыну з прыціснутага раварыста, яе давялося падымаць уручную. Самога мінчука даставілі ў лякарню, дзе ён два дні праляжаў у хірургічным аддзяленні.

У сваю чаргу, ДАІ сцвярджае пра слушнасць дзеянняў інспектара. Цяпер ідзе праверка дарожна-транспартнага здарэння, яе вядзе аддзел дазнання сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

Чытаць далей: http://euroradio.fm/report/na-minskaga-velasipedysta-naekhala-mashyna-dai-videa-107099

Тэгі: ,