it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 25


Сёньня славутая беларуская дыктарка Зінаіда Бандарэнка адзначае свой Дзень народзінаў. Нават дата нараджэньня гэтай незвычайнай жанчыны мае сваю цікавую гісторыю. Паводле пашпарту Зінаіда Бандарэнка нарадзілася на 3 дні пазьней – 28 красавіка. Справа ў тым, што раней было неабходна пайсьці запісаць дзіця непасрэдна ў дзень, калі яно нарадзілася. Аднак 25 красавіка бацька Зінаіды Бандарэнкі, хірург паводле прафэсыі, быў на дзяжурстве й прыйшоў у загс запісваць немаўлятка толькі 28 чысла. Нягледзячы на фармальнасьці, славутая тэлевядоўца адзначае сьвята ў свой сапраўдны Дзень народзінаў, то бок сёньня.
Зінаіда Бандарэнка большую частку свайго жыцьця прысьвяціла працы на Беларускім тэлебачаньні. Напрыканцы 90-х праз сваю незалежніцкую пазыцыю датычна палітычнай сытуацыі ў Беларусі дыктарка сыйшла з тэлекампаніі. Аднак і цяпер Зінаіда Бандарэнка застаецца ў прафэсыі – навучае журналістаў для незалежнага канала “Белсат”, актыўна удзельнічае ў працы Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Шчыра віншую народную артыстку Беларусі Зінаіду Бандарэнку з Днём народзінаў і зычу ёй моцнага здароўя, натхненьня ды плённай працы!

Тэгі: ,