it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 12

Да замка прыгналі кран і пачалі разбіраць стары недарэчны купал.

Перадрук з Еўрарадыё

Новы купал ужо некалькі тыдняў чакае свайго часу на зямлі. Уся замінка была ў звышдарагім пад’ёмным кране, які б здолеў паставіць на вежу новую канструкцыю вагою некалькі тон. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, суткі працы нанятага крана каштуюць 40 мільёнаў рублёў. Таму перад будаўнікамі паставілі задачу зрабіць усё як найхутчэй, за дзень-другі.

Купал-цыбуліна з’явіўся на замкавай вежы ў ліпені 2004 года. Яго кошт нібыта складае 200 тысяч долараў. Спраектаваная цыбуліна была паводле адной-адзінай выявы на гравюры Тамаша Макоўскага пачатку XVII стагоддзя, калі замак выглядаў зусім іначай. Ад сярэдзіны XVIII стагоддзя замак набыў сённяшні выгляд, дзе такой вежы месца быць не магло.

Усе 8 гадоў існавання недарэчнага купала грамадскасць і адмыслоўцы змагаліся з ім як маглі. Рэзкі пратэст выказалі падчас наведвання Нясвіжа і нашчадкі роду Радзівілаў на чале з 94-гадовай Эльжбетай Радзівіл, якая да вайны жыла ў замку. Мацей Радзівіл пералічыў на замену вежы 1500 долараў. Астатнія грошы ахвяроўвалі на спецыяльны рахунак усе ахвотныя.

Новы-стары купал днямі ўжо ўпрыгожыць замак

Гэты купал стаў сумнай гісторыяй: яго ўжо амаль разабралі

Ліпень 2004 года, мантаж вежы-цыбуліны. Фота Андрэя Дыбоўскага, globus.tut.by

Праз пару дзён вежа нарэшце стане такой, якой яе бачылі Радзівілы апошнія 250 гадоў. Праўда, пакуль без гадзінніка...

 

Тэгі: