it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 06

быў учора ў Нясьвіжы, зайшоў паглядзець гатэль, пра які днямі было ў навінах. выкладаю пару фотак + тэкст з Еўрарадыё. нумар, які я пафоткаў, каштуе 320 тысяч за суткі.

Нумар для закаханых у Нясвіжскім замку каштуе 480 тысяч
Еўрарадыё
Шыкоўныя люксавыя нумары ў самім замку яшчэ не адкрыліся. “Пакуль не знайшлі арандатара”, — паведамілі ў бухгалтэрыі музея.
А вось гатэльчык эканом-класа (называецца ён "Палац"), які размясціўся ў былой радзівілаўскай стайні, ужо працуе. Знаходзіцца стайня пад самымі сценамі замка, пры выхадзе на валы.

Хоць гатэль і мае статус “эканом-класа”, кошты тут вышэйшыя, чым у іншых раённых гасцініцах. Аднамесны нумар — 180 тысяч, месца ў двухмесным — 160 тысяч, у трохмесным — 140 тысяч. Нумар з вялікім ложкам для сямейнай пары ці закаханых абыдзецца ў 480 тысяч рублёў. У кожным нумары ёсць душавая кабінка і лядоўня. Аднак у кошт нумару не ўваходзіць сняданак у замкавай кавярні. Кошты тут такія: яечня 17900, блінчыкі з творагам — 18300, кава — 9000 рублёў.

Колькі ж будуць каштаваць люксавыя нумары, пакуль невядома. Для параўнання, нумары ў Мірскім замку (гатэль належыць фірме “Трайпл” Юрыя Чыжа) каштуюць ад 720 тысяч да 1 мільёна 250 тысяч.

Тэгі: