Mar
30
|
„Яшчэ на пачатку Максім Варонін, які вёў сьледзтва, сказаў мне: “Жывіце спакойна. У вас жа ёсць яшчэ дачка”. Я жахнулася”.
“Яны” білі хлопцаў. У матэрыялах справы ёсьць суд-мэдэкспэртыза, згодна зь якой асуджаныя мелі цялесныя пашкоджаньні. Яшчэ перад канцом працэсу, яны атрымалі ад Лукашэнкі ўзнагароды за ўзорную працу над нападам й забойствам сына. Я часта ўзгадваю іх. Я не жадаю ім сьмерці й хваробаў. Я хацела б толькі, каб кожны зь іх прайшоў дарогу майго сына – ад пачатку да канца. Каб, так як ён, яны сядзелі ў адзіночнай камеры, наслухоўвалі крокі й баяліся, што за імі йдуць, – кажа маці расстралянага.
Любоў Кавалёва, маці забітага ўладаю Уладзіслава Кавалёва
узята з