it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 28

даслаў Эдуард Акулін

Сакавіцкі "Верасень"

Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Шосты нумар атрымаўся па-вясноваму "сакавіты" на паэзію. У ім друкуюцца вершы  Дар'і Кабаковай, Паўла Баяркі, Марыі  Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Юліі Бажок, Арцёма Сітнікава, Алесі Птушкі, Дзмітрыя Лавіцкага, Юркі Буйнюка, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас для маладых творцаў  падборкай "Знаёмы дождж" дае  Рыгор Сітніца. Проза прадстаўлена творамі Кацярыны Глухоўскай, Таццяны Дземідовіч, Міколы Касцюкевіча, Анатоля Бароўскага, Віктара Казько. У раздзеле "Пераклады"  Аксана Данільчык знаёміць чытачоў з постаццю італьянскай паэткі Антоніі Поццы, а Сяргей Панізнік па-беларуску агучыў вершы ўкраінскай паэткі Аксаны Шалак. "Крытыку " ў нумары прадстаўляюць артыкулы Ірыны Хадарэнка, Юнэлі Сальніквай , Асі Паплаўскай і Алы Петрушкевіч. З літаратурнымі эцюдамі на старонках часопіса выступае Васіль Зуёнак, а Леанід Дранько-Майсюк дзеліцца  сваімі запісамі з "Памятнай кніжкі". Аб гісторыі стварэння кнігі "Зведаная зямля" з яе аўтарам Віктарам Раманцовым гутарыць  журналіст Марына Яўсейчык. Агляд заходнебеларускай дзіцячай перыёдыкі  робіць Арсень Ліс. У артыкуле "Былі тады змеі" Ларыса Раманава аналізуе архітып змея ў фальклорнай прасторы Веткаўшчыны. Крытыкі Таццяна Мацюхіна і Анатоль Трафімчык рэцэнзуюць новыя зборнікі паэзіі Васіля Жуковіча і Аксаны Данільчык. У музычным раздзеле "Верасня"  сакрэтамі сваёй творчасці з чытачамі дзеліцца "жывая легенда беларускага хіп-хопу"  Vinsent. На пытанні музычнага аналітыка Альдоны Мартыненка адказваюць удзельнікі  рок-гурта ":B:N:". Заканчваецца нумар аглядам навінак айчыннай дыскаграфіі, які па традыцыі робіць вядомы знаўца беларускай музычнай культуры  Вітаўт Мартыненка.

Пытайце часопіс "Верасень" № 6 на сядзібе  ТБМ, у Акадэмкнізе, кнігарні выдавецтва "Логвінаў".

Чытайце часопіс "Верасень" на старонках Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org  а таксама на сайце СБП: lit-bel.org

Дасылайце свае творы ў "Верасень" на e-mail: verasenchas@gmail.com

Тэгі: