it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 12

доўгі час гэты фотаздымак заставаўся для мяне загадкай. у Нацыянальным гістарычным архіве, дзе ён захоўваецца, подпіс нешматслоўны: "Фото атлета". але нашто Радзівілам захоўваць у сябе фота невядомага атлета?..

у часе апошняй сустрэчы з князёўнай Эльжбетай Радзівіл сакрэт быў раскрыты. паглядзеўшы на экране ноўтбука павялічаны варыянт і параўнаўшы зь іншымі фота, пані Эльжбета дакладна сказала: чалавек на фота -- Ежы Радзівіл (1921-2007), сын князя Леона Радзівіла (1888-1959), яе роднага дзядзькі.

урэшце было высьветлена, што ад Ежы на здымку застаўся толькі твар -- па-майстэрску выразаны, ён быў прыклеены да цела невядомага атлета. бо, паводле пані Эльжбеты, сам Ежы быў "дробненькі".

у такім выглядзе Ежы, сямейная мянушка якога была "Туль", даслаў фота сваёй бабулі Марыі Ружы "Бішэт" Браніцкай (1863-1941), якая тады была найбагацейшай кабетай Эўропы. такі вось радзівілаўскі фоташоп!

гэта -- толькі адзін з чатырох соцень здымкаў, якія ўвойдуць у маю будучаю кнігу "Прыватны фотаальбом князёўны Эльжбеты Радзівіл".

і за кожным зь іх -- такая гісторыя.

Тэгі: ,