it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 15

ад Канстытуцыі ў нас засталася толькі кніжачка.
апошняе пацьвержаньне гэтаму адбылося ўчора, калі 2 людзей, чыя віна відавочна не была даказаная, вырашылі забіць, каб электарат пацешыўся.

іншае пацьвержаньне -- Сяргей Каваленка, які можа памерці, не дачакаўшыся літасьці. чалавек пакутуе -- задумайцеся -- за тое, што вывесіў у горадзе бел-чырвона-белы сьцяг.

да якой ступені трэба быць быдлам, ненавідзець і не паважаць сваю гісторыю, каб катаваць чалавека за гэта?.. за сцяг, пад якім коехто стаў прэзідэнтам.

думаючы пра гэтых хлапцоў, якіх вырашылі ўчора расстраляць, я прыгадваю размову з Паўлам Севярынцам. Павал сядзеў у амэрыканцы якраз у адзін час з "тэрарыстамі". і прыгадвае, што круглыя суткі ў амэрыканцы не было ніякіх іншых гукаў, апроч пастаянных вусцішных крыкаў гэтых хлопцаў, ад якіх так доўга дабіваліся таго, што трэба.

Тэгі: