it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 10

Эўрарамонт у Нясьвіжскім замку ідзе сямімільнымі крокамі. Жалезабетонныя канструкцыі ўпэўнена ўзмацняюць недаробкі таварыша Яна Марыя Бернардоні. Недарэчныя скляпенні замяняюцца падвяснымі столямі "Армстронг", у прыбіральнях кладзецца польская плітачка Opoczno, дзе-нідзе ўжо зьявіліся пласмасавыя дзьверы -- як у краме!..

У гадзіньнікавай вежы захаваліся ўнікальныя парэнчы. Такія самыя былі і на балкончыку галоўнага корпуса.

Гэта добра відаць на здымку 1927 года. У кадры -- князь Альбрэхт Радзівіл (1885-1935).

Зараз парэнчы, як відаць на здымку, зруйнаваныя.

Утульныя нумары гатэлю ў Нясвіжскім замку гатовыя прымаць наведнікаў!..

Салігорскаму будаўнічаму трэсту №3 давялося выпраўляць тое, што навараціў недарэка-італіец Бернардоні ў XVI стагодзьдзі.

Пра тое, каб ашчадна захаваць рэшты аўтэнтычнага дэкору, гаворкі ня йшло...

Залатая заля. Зьнішчаныя два каміны, дэкор на сьценах.

Так Залатая заля выглядала 90 гадоў таму.

А вось так у XVI стагодзьдзі рабілі столі.

Гэта ўвогуле цырк. Калі хтосьці не разгледзеў, на налепцы напісана...

Калі і зараз хтосьці не зразумеў прыкола: шыба стаіць НАЛЕПКАЙ ВОНКІ.

Так выглядае галерэя, якую салігорскія будаўнікі зьнішчылі дазваньня й адбудавалі нанова. Красівенька, нічога не скажаш!.. Дарэчы, зьнішчаная частка замка была збудаваная ў 1750-х гадах.

Калі я запытаўся ў Эльжбеты Радзівіл, дачкі князя Альбрэхта, што яна думае пра гэтую "цыбуліну" на гадзіньнікавай вежы, князёўна адказала: "Ну што я думаю? Ідыёты і крэтыны".

У гэтай частцы замка на першым паверсе быў гараж, на другім -- пакоі для гасьцей.

Цяпер тут -- "ОПАСНАЯ ЗОНА"!

Яшчэ адзін прыклад аўтэнтычнай рэстаўрацыі -- танная цэгла і бетонныя пліты. Напэўна, ім прыемна будзе адчуваць сябе часткаю Сьпісу сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА...

Тут аднаўляюць дамавую капліцу замка.

У ідэале павінна атрымацца так.

Відаць, і атрымаецца. Не дарма ж замаўлялі падвясныя паталкі "Армстронг"!..

А гэта -- сьвятая сьвятых, Штаб па руйнаваньню рэстаўрацыі Нясвіжскага замка. Уваход у яго, для зручнасьці чыноўнікаў і вялікіх рэстаўратараў зрабілі пласмасава-шклопакетны -- як у прадуктовай краме. Радзівілам, напэўна, такое і ня сьнілася!..

Тэгі: