it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 06

даслаў чытач Андрусь Клікуноў

Паважаны Андрэй!

Дзякуем Вам за зварот.

Ваш запыт перададзены ў адпаведны адзел. Дзякуй за ўвагу.

Калi ў Вас ёсць дадатковыя пытаннi, Вы маеце магчымасць задаць iх
на нашым сайце або адказаць на гэта пiсьмо, далучыўшы ўсю перапiску.

Усяго Вам найлепшага!
Ваш Вэлком.

Добры дзень, шаноўнае спадарства!

Дзякуй вялікі за Ваш адказ.

На працягу амаль 10 год я з'яўляюся кліентам кампаніі Velcom.
Таксама сярод кліентаў Вашай кампаніі мае жонка і старэйшы сын.

Нам усім вельмі прыемна, што наш сотавы аператар з павагай ставіцца да беларускамоўных кліентаў.

Калі падчас перакладу сайту ці рэкламнай прадукцыі на беларускую мову вам спатрэбіцца прафесіянальная кансультацыя ці парада, калі ласка, звяртайцеся! Буду рады дапамагчы.

З павагай,

Андрэй Клікуноў

2012/2/27 Velcom Customer Service <CS@velcom.by>

Добры дзень!
Прапануем адказ на Ваш запыт:
Дзякуем за цiкавасць, якую Вы выказваеце  да  дзейнасцi нашай кампанii. Змены на нашым сайце зроблены.
 
Калі ў Вас ёсць дадатковыя пытанні, Вы можаце задаць іх праз наш сайт ці адказаць на гэты ліст, дадаткова прымацаваўшы ўсю перапіску.
Усяго найлепшага!

Шаноўнае спадарства!

Пад банерам пра мадэмы за 10 рублёў на беларускай версіі хаваецца няверная спасылка! Звярніце вашу ўвагу, калі ласка.

http://www.velcom.by/be/business

Таксама заўважыў, што вельмі шмат старонак на беларускай версіі, на жаль, адсутнічаюць..
Хацеў бы пацікавіцца, ці шукае кампанія прафесіяналаў, ахвочых дарабіць гэтак патрэбную і паважную перакладчыцкую працу?

З павагай,

Андрэй Клікуноў

2012/2/27 Velcom Customer Service <CS@velcom.by>
Паважаны Андрэй!
 
Шчыры дзякуй за ўвагу i за  ветлiвыя словы ў адрас  нашай кампанii.  Сапраўды, вельмi ўдзячны за доўгае супрацоўнiцтва  i за выбар velcom у якасцi аператара сотавай  сувязi.
 
Тэгі: