it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 06

(ніжэй -- каштоўны парады, дзе жыць, дзе есьці, дзе аттапырыцца)

Крамбамбуля: Разам ў Эўропу!

 

28 красавіка ў Вільні, у клюбе Loftas гурт “Крамбамбуля” прэзэнтуе альбом “Драбадзі-драбада”. Гэта эўрапейскія народныя хіты, пераробленыя на сучасны лад.

 

“Што б хто ні рабіў, каб адарваць нас ад Эўропы, мы – ейная частка, – гаворыць лідар “Крамбамбулі” Лявон Вольскі. – І няхай афіцыйны курс зьмяняецца ў любым накірунку, мы, “Крамбамбуля”, будзем працягваць інтэграцыйны працэс.

 

На “Драбадзі-драбада” вы можаце пачуць італьянскія, францускія, харвацкія, швэдзкія, славацкія песьні.  Гэта падвоены альбом. Адна плытка - зь беларускамоўнымі вэрсіямі эўрапейскіх народных хітоў.  Другая кружэлка - тыя ж песьні, але выкананыя на мовах арыгіналу.

 

“У нас не атрымалася прэзэнтаваць альбом на радзіме, - працягвае Лявон. - Але мы не чакаем адлігі, спрыяльных часоў, зручнага моманту, а папросту будуем мост у тых умовах, якія маем. Таму “Крамбамбуля” запрэзэнтуе “Драбадзі-драбада” ў Вільні - ў сэрцы колішняй супольнай нашай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага. Апроч песень з новага альбому, безумоўна, вы пачуеце і да болю знаёмыя старыя добрыя творы. Карацей, ўсіх запрашаю да нас у Эўропу!”.

 

Дзякуючы падтрымцы літоўскай амбасады аднаразовая віза (з 27 красавіка па 1 траўня ўключна - 5 дзён) ўладальнікам квітка на канцэрт выдаецца бясплатна.

 

Квіткі, інфалінія, кансультацыі – 6555596 (Вэлком, МТС), +375(172)80-15-10, e-mail: soundline@tut.by

Дадатковая инфармацыя: facebook.com/krambambulа

 

Таксама запрашаем на канцэрт “Крамбамбулі” ў Прагу.

26 красавіка, клюб “Matrix”. Квіткі замаўляйце на TICKETSTREAM.CZ

Тэгі: