it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 04


сам ня ведаю -- ажуць, у іх і на іншай пардукцыі, парашках усякіх таксама па-беларуску напісана.
зьвярніце ўвагу, што сама замежная кампанія называецца па-беларуску "Сонца".

дык пішам падзякі!

прыклад ніжэй

Шаноўнае кіраўніцтва прадпрыемства “Сонца”!
Шчыра дзякую вам за выкарыстанне беларускай мовы ў аздабленні сваёй прадукцыі! У прыватнасці, набыў вашае крэм-мыла “Мара” – і быў прыемна здзіўлены беларускаю моваю ў назве!
Хачу падкрэсліць, што гэты фактар – беларуская мова на тавары – будзе спрыяць таму, што ў краме я буду шукаць і набываць менавіта вашую прадукцыю, рэкламаваць яе сярод сяброў і знаёмых! Беларуская мова – гэта знак адметнасці і якасці! Перакананы, вы выбралі слушную стратэгію. Зычу здабыць камерцыйны поспех!

З павагай і прыязнасцю, Глеб Лабадзенка

адрас:
Замежнае прыватнае прадпрыемства "Сонца"
вул. Праектаваная, 1
213760 Асіповічы
Магілёўская в-ць

Тэгі: