it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 29

сябры! пасьля акцыі "Салідарныя з Барадуліным", якую я праводзіў у студзені, засталося каля 30 кніг.

гэта кнігі, якія людзі замовілі -- і не забралі. і, адпаведна, не ахвяравалі. фактычна такімі паводзінамі гэтыя людзі пазбавілі магчымасьці паўдзельнічаць у акцыі 30 іншых людзей, якім кніг не хапіла.

кожны з гэтых людзей атрымаў мінімум 3 мэйлы з просьбаю забраць кнігі. некаторыя не адгукнуліся ні разу. у апошнім мэйле было пазначана, што кнігі, якія не забралі да 1 сакавіка, будуць аддадзеныя іншым людзям.

заўтра, 1 сакавіка, а 23.00 пачанаецца "пераразьмеркаваньне" гэтых кніг. усе яны ўжо НЕКАМУ ПАДПІСАНЫЯ і НЕ БУДУЦЬ падпісвацца другі раз.

калі некаму з вас трэба кніга з такой цікавай гісторыяй (будзе, што гасьцям распавесьці ))) -- замаўляйце ўжо цяпер на адрас labadzenka@gmail.com

замаўляючы гэтую кнігу, вы:

1. дапамагаеце Рыгору Барадуліну ахвяраваньнем
2. атрымліваеце асобнік з унікальнай гісторыяй
3. пазбаўляеце мяне клопату, што ж рабіць з гэтымі кнігамі.

ахвяраваньне, як і заўжды, -- адвольнае.

атрымаць кнігу і ахвяраваць можна ў 2 спосабы.

1. кнігу я высылаю поштаю, а вы высылаеце ахвяраваньне паштовым пераводам непасрэдна Барадуліну (я даю адрас).
2. забіраеце кнігу ў мяне дома і ахвяроўваеце на месцы.

чакаю замоваў!

Тэгі: