it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 29

Дырэктару

фабрыкі “Камунарка”

Наталлі Канстанцінаўне Кот

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

/адрас/

Шаноўная Наталля Кот!

Ваш адказ на мой зварот, дасланы 27.01.2012, мяне крайне не задаволіў.

Фактычна Вы не адказалі на пастаўленае пытанне, а напісалі нешта іншае “па тэме”, дапусціўшы пры гэтым тры граматычныя памылкі.

У сваім адказе Вы пералічаеце тыя цукеркі, адкуль яшчэ не паспелі выкінуць беларускую мову.

А я пытаўся ў Вас, і паўтараю гэта пытанне ў больш зразумелай форме: чаму з цукерак, дзе яшчэ нядаўна было напісана на 2 мовах, Вы мэтанакіравана выкідаеце беларускую мову?

Прашу адказаць на менавіта гэтае пытанне.

Хоць ускосны адказ я знайшоў у інтэрнэце: што з прыходам новай дырэктаркі на “Камунарку” ўсё беларускае стала выкідацца вон. Вы хочаце застацца ў гісторыі фабрыкі менавіта гэтым?

Мінулае кіраўніцтва фабрыкі ставілася да беларускай мовы вельмі прыязна. Я хачу, Наталля Канстанцінаўна, каб Вы пакінулі гэтую пасаду як мага хутчэй, пакуль усё беларускае не вынішчана Вашымі рукамі дарэшты.

01.03.2012                                                                                    /Г. П. Лабадзенка/

Тэгі: