it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 28

я меў неасьцярожнасьць набыць 3G мадэм МТС. забягаючы наперад скажу: сто разоў пашкадаваў.

павёўся на выгадную прапанову па канкрэтным тарыфе.

па-першае, высьветлілася, што ягоная хуткасьць 3,6, а не 7,2. ладна, тут я, дурань, не зьвярнуў увагу -- сам вінаваты. хоць і прадавец, скажам так, мог бы папярэдзіць.

прыколы пачаліся амаль адразу. на вуліцы ён працуе ок. аднак у памяшканьні -- у мяне ў кватэры і ў тых месцах, дзе мне трэба карыстацца -- 3G ПРАКТЫЧНА НЯ ЛОВІЦЬ, увогуле мадэм пачынае працаваць цераз пень-калоду. гэта пры тым, што ўвесь Менск пазначаны як "зона ўпэўненага прыёму ў памяшканьні". ды і сяджу я на сёмым паверсе, ля вакна, а не ў катакомбе якой.

улічваючы, што якасьць прадстаўленай паслугі катэгарычна кепская, я пайшоў на МТС. высьветлілася, што раз мадэм узяты ў растэрміноўку на год -- хоць ты трэсьні, мусіш плаціць грошы гэты год. а калі хочаш разарваць дамову -- сплаці 335 тысяч за мадэм. то бок, вярнуць яго назад нельга. напісаў скаргу -- прыйшла во такая зьдзеклівая паперына, каб я "сеў бліжэй да вакна".

справа яшчэ ня скончаная. але нават калі я застунуся з носам (сам вінаваты -- няма чаго з маскалямі зьвязвацца) -- шчыра раю ўсім НІКОЛІ НЕ НАБЫВАЦЬ ГЭТЫЯ ПРАКЛЯТЫЯ МАДЭМЫ АД МТС.

PS можа, каму мадэм трэба, а? )))
проста выглядае, што праблема ў канкрэтных месцах. бо на дварэ ды ў горадзе ўсё працуе нармалёва. можа, у вас усё будзе працаваць? хто хоча мяне выручыць, лістуйце labadzenka@gmail.com

 

Тэгі: