it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 23

называюць гэта модным словам "аптымізацыя".
у 2003 годзе, калі я скончыў трэці курс Коласаўскамга ліцэю, менавіта пад вывескай "аптымізацыі сістэмы адукацыі", Ліцэй зачынілі.

 

Міністэрства інфармацыі Беларусі падтрымлівае ідэю стварэння выдавецкага дома «Звязда».

перадрук з Нашай Нівы
Пра гэта заявіў журналіста міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі падчас сустрэчы з калектывам цэнтральнай раённай бібліятэкі ў Дзяржынску.

У выдавецкі дом ўвойдуць газета «Звязда» ірэдакцыйна-выдавецкаяўстанова «Лiтаратура i мастацтва».

У структуру РВУ «ЛіМ» уваходзяць газета «Лiтаратура i Мастацтва», часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Вожык».

Па словах Алега Праляскоўскага, увесь свет рухаецца па шляху стварэння ўзбуйненых медыяструктур. У выніку з’яўлення выдавецкага дома «Звязда» зменшацца эканамічныя выдаткі, а ў яго кіраўніка з’явіцца больш магчымасцяў для манеўраў пры правядзенні адзінай выдавецкай і рэдакцыйнай палітыкі. «Гэта будзе выдавецкі дом культуралагічнай накіраванасці», — растлумачыў міністр інфармацыі.

Ён дадаў, што гэтую ідэю падтрымаў на выніковай калегіі Мінінфармацыі намеснік прэм’ер-міністраАнатоль Тозік.

«Мы будзем рухацца і далей па шляху аптымізацыі сродкаў масавай інфармацыі. Рэспубліканскіх газет у Беларусі шмат.

Другі выдавецкі дом, які можа быць створаны, будзе мецьграмадска-палітычнуюскіраванасць. Цяпер такая магчымасць прапрацоўваецца», — адзначыў Алег Праляскоўскі.

Паводле яго слоў, у аптымізацыі маюць патрэбу і газеты, якія выдаюцца ў рэгіёнах. «У некаторых абласцях органы дзяржаўнай улады выдаюць да пяці газет.

Гэта нерацыянальнае марнаванне грошай», — падкрэсліў міністр.

Чытаць цалкам: http://nn.by/?c=ar&i=68965

Тэгі: