it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 17

на вялікі жаль, мой прагноз двухмесячнай даўніны пачынае спраўджвацца. няўжо адзін лукашыст у пагонах зьнішчыць беларускамоўную газэту, якая праіснавала 94 гады?..

«Звязду» і «ЛiМ» прапануецца аб’яднаць

Алесь Карлюкевіч хоча, каб яны ўваходзілі ў адзін холдынг.

БелТА | 18:23, 17 лютага 2012

Галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч прапануе аб’яднаць газету ірэдакцыйна-выдавецкую ўстанову «Лiтаратура i мастацтва». Пра гэта ён заявіў на калегіі Міністэрства інфармацыі па выніках 2011 года.

У выніку можа быць арганізаваны выдавецкая дом «Звязда». У структуру РВУ «ЛiМ» уваходзяць газета «Лiтаратура i Мастацтва», часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Вожык».

У газеты «Звязда» ўжо ёсць досвед аб’яднання з рэспубліканскім выданнем: з 2002 года яе дадаткам стала моладзевая газета «Чырвоная змена», якая выдавалася з 1921 года.

Чытаць цалкам:http://nn.by/?c=ar&i=68611

Тэгі: