it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 13

Даслана арганізацыяй "Талака".

 

Паважаныя сябры!

ГМКГА "Талака" і грамадская арганізацыя Белфільм шчыра запрашаюць усіх аматараў якаснага і сучаснага дакументальнага кіно 15 лютага ў Славянскую бібліятэку.

Вас чакаюць кінастужкі "Крывавы след" і "Тры кіламетры да неба".

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!

 

Калі: 15 студзеня (серада) а 15.00

Дзе: г. Гомель, Славянская бібліятэка (вул. Ланге. 17 , II паверх, пакой № 203).

Яўген Меркіс, старшыня ГМКГА "Талака":

"На вялікі жаль у нашым горадзе ня так часта здараюцца паказы і прагляды неардынарнага кіно, асабліва дакументальнага. Часцей за ўсё гэта або класіка кіно, або арт-хаўс. Таму нам хацелася б даць гамельчукам магчымасць азнаёміцца з сучаснай кінадакументалістыкай і паразважаць над тымі тэмамі, якія яна ўздымае".

Даведка:

"Крывавы след" - дакументальная стужка пра працу і прыгоды ваеннага фота- і відэажурналіста Роберта Кінга ў Югаславіі, Чачні і Іраку. Погляд на вайну праз прызму фотаздымача які не пакіне нікога абыякавым. Па прызнанні шматлікіх экспертаў "Крывавы след" - самае шчырае кіно пра ваенную журналістыку. Рэжысёр - Рычард Янг.

"Тры кіламетры да неба" - беларуская стужка якая апавядае пра штодзённую мужнасць, сапраўднае каханне і веру ў лепшае маладой беларускай сям'і. Сацыяльнае кіно пра мары. Рэжысёр - Вольга Дашук.

Асацыяцыя "BelFilm" ставіць перад сабой мэту папулярызацыі якаснага дакумэнтальнага кіно. Слоган ініцыятывы - "Кіно для тых, хто здольны разважаць".

 

Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны WWW.NASHKRAJ.INFO

Тэгі: