it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 09

для большай эфектыўнасьці прапаную ладзіць своеасаблівыя флэшмобы -- выбіраць па чарзе адно прадпрыемства і разам адначасова пісаць туды лісты "за мову". будуць прапаноўвацца як гатовыя формы, гэтак будзе вітацца і імправізацыя ))) адказы таксама прашу дасылаць, буду выстаўляць на ўсеагульны агляд.

калі некаму будзе лянотна хадзіць па канверт на пошту -- можна даслаць набраны ліст мне мэйлам + свой зваротны адрас, а я ўжо запакую, наклею марку і ўкіну ў скрынку.

ясна, я ня думаю наіўна, што мы забамбім -- і вось так усе прадпрыемствы кінуцца пісаць па-беларуску. але, кропля камень точыць -- калі нічога не рабіць, нічога і ня будзе. па-другое, як напісалі з аднаго з прадпрыемстваў, "ніхто да вас не зьвяртаўся". а раптам недзе знойдуцца нармалёвыя людзі?

для такой мабілізацыі прашу дасылаць мне ліст кшталту "запішыце і мяне" на адрас labadzenka@gmail.com

як толькі будзе зьяўляцца чарговае прадпрыемства -- буду рабіць рассылку. без нагоды абяцаю ня спаміць ))

ps хворых на галаву просьба не турбаваць.

а вось, дарэчы, яшчэ адзін адказ з "Камунаркі" пад капірку, дасланы чытачом Р.

Тэгі: