it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 09

на пахаваньні ляўрэаткі Нобэля Віславы Шымборскай у Кракаве былі прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, прэм'ер-міністр Дональд Туск, міністр культуры Богдан Здраеўскі (пра яго колішні візыт у Менск можна пачытаць тут).
адразу прыгадалася чамусьці пахаваньне народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава ў чэрвені 2003 году. давялося быць сьведкам такой карціны. сын пісьменьніка, паводле волі бацькі, накрыў яго труну нацыянальным сьцягам. нечакана ў залю ўляцеў генерал Чаргінец і завапіў "уберите флаг с Быкова!". здаецца, нехта з ашавуркаў нават сам сьцягнуў яго з труны. аднак сьцяг вярнулі. пасьля чаго Чаргінец заявіў: "Тогда власть отсюда уходит". і сапраўды -- яны зьнялі ганаровую варту і міліцэйскую ахову, у выніку чаго дзясяткі тысяч людзей засталіся самі сабе. добра, што ўсё прайшло арганізавана і без здарэньняў. на тым пахаваньні, здаецца, сам Чаргінец і быў "уласьцю".

гэта розьніца мэнталітэтаў -- як нячысьцік крыжа баяцца і ненавідзець нацыянальныя сымбалі, і гэта правільна -- калі прэзідэнт і прэм'ер едуць на пахаваньне паэткі свае нацыі.

Тэгі: