it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 07

перадрук зь Еўрарадыё

Двух беларусаў і расіяніна падазраюць у забойстве трох зуброў

Абезгалоўленыя зубрыныя тушы былі знойдзеныя 3 лютага.

07.02.2012 14:27

Як паведамляе БелаПАН, расследаваннем займаліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку, інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету, а таксама вайскоўцы. Спачатку ў снезе знайшлі адстрэленую гільзу, а потым у тушы аднаго зубра з дапамогай мінашукальніка выявілі кулю. Як высветлілася, стралялі з карабіна, не распаўсюджанага на тэрыторыі Беларусі.

 

Галовы жывёлаў былі закапаныя ў снезе на адлегласці. Адрэзалі іх прафесійна, з часткай грудной клеткі. Як лічаць адмыслоўцы, галовы прызначаліся для вырабу чучалаў.

 

Следчыя высветлілі, што ўначы 27 студзеня жыхар Масквы ладзіў паляўнічы тур. Яму дапамагалі два работнікі паляўнічай гаспадаркі. Масквіч і застрэліў зуброў. Беларусаў следчыя затрымалі, расіянін знаходзіцца ў вышуку.

Тэгі: