it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 30

Глеб, прывітанне!

Прачыталі твой пост пра птушак, што мерзнуць на Ждановічах. Сёння селі на 44 аўтобус і паехалі карміць бедных. Перад гэтым пазванілі Ўладзіміру Іванавічу. Даў некалькі парад. Мы падумалі "64 лебядзі+качкі, значыць ежы патрэбна шмат" і купілі 10 батонаў белых. Прыйшлі на месца, а там людзей - ого колькі) Усе кормяць. А большасць птушак проста сядзіць, на сонейку грэецца. Карміцца падплавала 5-6 лебядзеў толькі. Мы 3 булкі ім скармілі. Астатняе, спадзяюся, у буднія дні падвязу. Па словах Ўладзіміра Іванавіча якраз у непагадзь і буднія дні яны і галодныя, бо ехаць ніхто не хоча. Налічыў каля 60 штук.
Некалькі фотак у аттачы. Больш зрабіць не атрымалася - на марозе мая мыльнічка нешта зусім панікла)
P.S. Размясціў спасылку на твой запіс у сябе ў суполцы - http://vk.com/myabwby. З'яўляюся яе кіраўніком. Спадзяюся, хто адгукнецца. Калі не - забаню жэстачайшэ)))
З удзячнасцю,
Аляксей Хвашчынскі
Журналіст abw.by

Тэгі: