it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 29

ехаў сёньня з Маладэчна. заходзіць дзядзечка продаць газэты. што хочаш -- ад дзяржаўнай раёнкі да камсамолкі і "эрацічаскай газэты Адам і Ева".
сярод іх -- "апазіцыонная газета, з навасьцямі паліцікі, парламента і запада". я вырашыў набыць якраз тую раёнку (пацікавіцца, звычайна там шмат сьмешнага) і НН. а фішка ў тым, што пасьля пяціхвіліннага палымянага анонса дзядзечкі цікаўнасьць праявіў адзін я.
і тут дзядзечка выдаў: "я так і знаў, што дзеньгі ёсьць толькі ў апазіцыі, бо ў апазіцыі ёсьць галава. а эці лукашысты праклятыя ўжо даўно ўсё прафукалі!". гэтак ён адрэагаваў на просьбу даць нашуніву.
самае цікавае, што пасьля гэтага хлопец з суседняга шэрагу павярнуўся і гукнуў "і мне ету газету дайце тожа!"