it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 16


Уладзімеру Жбанаву было ўсяго 57 гадоў.
я шмат разоў рабіў зь ім інтэрвію. гэта быў вясёлы, жартаўлівы чалавек, які вельмі любіў слухаць музыку -- у ягонай майстэрні былі сотні дыскаў!
ягоныя работы хтосьці ганіць, хтосьці любіць, але ведаюць усе. Дзяўчынка з парасонам, якую Жбанаў ляпіў са свае дачкі. Конь на Камароўцы, дзеля фігуры якога Жбанаў не адзін тыдзень праседзеў у Ратамцы. Гусь, якую Жбанаў набыў для скульптуры, а потым пашкадаваў пусьціць на суп -- і падараваў у менскі заапарк...

а ў мяне дома ў памяць аб Уладзіміры Жбанаве застаўся такі вось дзік. колькі год таму, калі мы зь Яўгенам Валошыным яшчэ вучыліся на журфаку, то ладзілі супольную калядную вечарыну на сядзібе БНФ. запрасілі і Ўладзіміра Жбанава. скульптар прыйшоў з пушкай ці то гліны, ці то плястыліну -- і кожнаму ўдзельнку ляпіў і дарыў фігуркі. мне дастаўся дзік, бо, здаецца, якраз пачынаўся год дзіка. Уладзімір Іванавіч параіў дома патрымаць яго колькі хвілін у мікрахвалёўцы -- каб зацьвярдзеў. я так і ўзрабіў, і з тае пары дзік стаіць у мяне дома.
на кампутары я знайшоў сёньня тэчку зь дзясяткамі праектаў Жбанава, якія засталіся нявырашынымі.
бывайце, Уладзімір Іванавіч! вы былі вельмі-вельмі сьветлым чалавекам!

Тэгі: