it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 10

сябры!

не перадаць мае радасьці! за першыя суткі акцыі адгукнуліся 322 чалавекі! цяпер 05.15 раніцы, і я толькі што скончыў апрацоўваць заяўкі! але ніякай стомы няма, бо такая справа!

з кнігамі сытуацыя такая. тыя 4 назвы, што выстаўляліся спачатку, усе замоўленыя = 187 экзэмпляраў.

аднак дзядзька Рыгор паабяцаў, што бяз кнігі не застанецца ніхто -- кожны ўдзельнік атрымае падарунак з аўтографам. мы добра перабралі ягоныя хатнія запасы -- і зь ягоных кніг 1970-х -- 1990-х гадоў назьбіралі больш за 300 асобнікаў, якія пойдуць на акцыю. таму цяпер, робячы замову, назву кнігі пазначаць ня трэба -- дзядзька Рыгор нешта падбярэ і падпіша для вас на свой густ.

коратка нагадваю, што далучыцца да акцыі можна, даслаўшы ліст на мэйл labadzenka@gmail.com

калі ласка, прытрымлівайцеся такой формы:

* імя, прозьвішча (каму падпісваць)

* нумар мабільнага (каб вас потым знайсьці)

* адрас электроннай пошты (паўтарыце, нават калі ён ёсьць у загалоўку ліста)

* прыкладны памер ахвяраваньня (для парадку 🙂 )

ніякія з гэтых дадзеных не будуць нідзе апублікаваныя.

 

далей плян такі: калі будуць падпісаныя ўсе кнігі (як зможа дзядзька Рыгор, бо кніг, разумееце, шмат) -- мы зьбярэмся разам, каб раздаць іх. ахвяраваньне можна будзе зрабіць там жа. думаю, правядзем гэта ў выглядзе вечарыны. калі дзядзьку Рыгору дазволіць здароўе, будзем прасіць прысутнічаць і яго.

таксама можна ахвяроўваць праз вэбмані, іншагароднім -- паштовым пераказам. абодва варыянты нязручныя, але магчымыя.

яшчэ раз дзякуй-дзякуй усім!

салідарныя з Барадуліным! салідарныя зь беларускай літаратурай! салідарныя зь Беларусьсю!

падрабязьней пра гэтую акцыю: http://labadzenka.by/?p=15723

Тэгі: