it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 26

Пагоня XVII ст. з замку ў Дуброўне

Выгуляў сябе ў музэй археалогіі Інстытута гісторыі Акадэміі Навук. Штораз, калі я бачу штуковіны, якім тысяча, дзьве ці нават тры тысячы год, у мяне загараюцца вочы і цяплеюць рукі. А калі мне яшчэ даюць што з гэтага патрымаць у руках, шчасьцю майму няма мяжы.

Гэтым разам спраўдзілася мара ідыёта -- я нарэшце ўбачыў пячатку пачатку XII стагодзьдзя, дзе з аднаго боку выяўлены першы менскі князь Глеб, а зь іншага -- ягоны бацька Усяслаў Чарадзей. Ммм!..

Іншая доза пазітыву -- філіжанка для кавы (ну, ці што яны там пілі) Х стагодзьдзя. Арабская. Глазураваная. Прррыгожая!

І яшчэ шмат-шмат штуковін!.. Далей -- невялікая справаздача пра паход у музэй.

Галава дзіка, у якой нашыя з вамі продкі прабілі дзірку, каб зьесьці мазгі (ціпа далікатэс такі быў). Смачна есьці!

А на гэтым збаночку нейкі дзядзька-беларус тры тысячы год таму надрапаў выяву качкі.

Гэтаму збану столькі ж.

Фібула са свастыкамі. Куды глядзяць пільныя ветэраны вялікай айчыннай вайны?! 😉

домікі

і яшчэ домікі

ключы, знойдзеныя на Менскім замчышчы ў пачатку 1980-х, у часе будаўніцтва мэтро "Няміга"

кручкі адтуль жа. уяўляеце, якая рыбка вадзілася ў Сьвіслачы?!

кафля з Заслаўскага замка

парцалянавы сэрвіз, знойдзены ў валах Нясьвіскага замку

арол з кафлі зь печы Глускага замку

а гэта ўвогуле алес. гузік XVII стагодзьдзя (яму 400 год!) з выявай вусатага дзядзькі-беларуса ў саламяным капелюшы (брылі)

шчакастая цёцька (ці дзядзька?..) з кафлі

а тут -- цэлая карыкатурная сцэнка

і на заканчэньне -- зноўку "Пагоня". з Лошыцкага замку (так-так, які быў на месцы сёньняшняй сядзібы).

даруйце, калі недзе нешта паблытаў. так глядзеў, рот разявіўшы, што мог нешта й праслухаць.

Тэгі: ,