it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 05

пачвары ўсё шчыльней падбіраюцца да дома па Рэвалюцыйнай, 32. на месцы гэтага дома ХІХ стагодзьдзя мусіць быць паркінг.

гэты дом стаіць на рагу Рэвалюцыйнай і Гарадзкога Валу. у ім дагэтуль жывуць людзі, якія ад 2009 году супраціўляюцца гэтай бандзе вырадкаў: мінкульт, камітэт па "ахове" помнікаў мінкульта, камітэт па архітэктуры менскага сельсавета ды інш.

жыхары гэтага дома -- мужныя людзі. выглядае, што іх вывязуць адсюль толькі на трактары зь мянтамі. у гэтым жа доме месьціцца крама "Чайны ліст", гаспадар якой усімі сіламі змагаецца за гэты дамок ХІХ стагодзьдзя. у траўні у яго сканчаецца арэнда. магчыма, пасьля гэтага дом і зруйнуюць.

гэты дом зьяўляецца помнікам архітэктуры, ён унесены ў дзяржаўны сьпіс помнікаў.

ягонае руйнаваньне будзе немагчымае без подпісаў Ігара Чарняўскага і Віктара Кураша. першы -- старшыня камітэта па "ахове" помнікаў мінкульта, другі -- намміністра, старшыня навукова-метадычнай здрады пры мінкульце.

менавіта гэтыя людзі санкцыянуюць зьнішчэньні аднаго за другім менскіх помнікаў архітэктуры. апошнія прыклады -- гарадзкая сядзіба Станкевіча (пляц Свабоды, 15 -- пакінулі толькі сьцены, зьнішчылі скляпеньні і ўнікальныя роспісы) і першай менскай электрастанцыі (зьлева ад цырка -- зруйнавалі цалкам). іншага героя -- былога галоўнага архітэктара Нікіціна -- ужо выгналі паганай мятлой.

шкада, што проста звольнілі -- бо ўся кампанія заслугоўвае адной камэры, ім будзе там пра што паразмаўляць.

у 940-гадовым Менску засталіся тры старыя вуліцы -- Рэвалюцыйная, Камсамольская і Інтэрнацыянальная.

Тэгі: ,