it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 05


некалькі гадоў таму я напісаў ліст на фабрыку "Камунарка" з прапановай перакласьці назвы і склад іх цукерак на беларскую мову -- каб на цукерках пісалася і так, і так. яны нечакана адгукнуліся, я пераклаў (кансультуючыся з выдатным філолагам Юрасём Бушляковым).

як жа радавалася маё вока, калі ў крамах зьявіліся "Чырвоныя каптуркі", "Свавольнікі Алёшкі", "Цяляткі Боркі", "Гарэзы" і "Парэчачкі".

але нешта перамкнула ў галовах кіраўніцтва "Камунаркі" -- і цяпер практычна ўсе назвы на мове зноў павыкіданыя.

я напісаў ім ліст ад свайго імя. але аднаго ліста, пэўна, будзе мала.

я прашу кожнага з вас патраціць 10 хвілін, раздрукаваць гатовы тэкст, падпісацца і даслаць.

гэта маленькая справа, але з маленькіх справаў складзецца наша Беларусь.

СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛАМ WORD
НЕ ЗАБУДЗЬЦЕСЯ ЎПІСАЦЬ СВАЁ ІМЯ І АДРАС

(А ТУТ МОЖНА СПАМПАВАЦЬ МОЙ ЗВАРОТ НА "СПАРТАК" І ПЕРАРАБІЦЬ НА СВОЙ КАПЫЛ)

PS Калі ласка, дасылайце мне адказы ад фабрык на мэйл labadzenka@gmail.com, буду выстаўляць іх тут

Фабрыка «Камунарка»
220033, Рэспубліка Беларусь
г. Мінск, вул. Аранская, 18

Пракаповіча Пятра Пятровіча

220000 Мінск

вул. Старога Курса Даляра, 101

 

Шаноўнае кіраўніцтва фабрыкі “Камунарка”!

 

Я з’яўляюся шматгадовым спажыўцом вашай прадукцыі. Некаторы час таму ўсе назвы вашых цукерак, а таксама склад на іх стаў пісацца таксама і на беларускай мове. Я вельмі ўзрадаваўся гэтаму, бо люблю і шаную нашую мову. Узрадваўся вашаму мудраму рашэнню пісаць на дзвюх дзяржаўных мовах.

Аднак цяпер я заўважыў, што беларуская мова зноўку практычна знікла з вашай прадукцыі. Мяне гэта страшна абурае, не магу зразумець прычыны такога вашага рашэння.

Як кліент, патрабую вярнуць беларускую мову на цукеркі і шакаладкі. У адваротным выпадку адмоўлюся ад спажывання вашай прадукцыі і буду адгаворваць купляць яе ўсіх сваіх знаёмых.

У адпаведнасці з Законам Беларусі, прашу даць мне адказ у 30-дзённы тэрмін на мове звароту.

 

Дата                                                                                                Подпіс


 

Тэгі: ,