it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 31

увесь 2011 год прайшоў пад знакам 19 сьнежня, якое расьцягнулася і цягнецца дагэтуль. гэта быў год пачвараў -- чыноўнікаў, мянтоў, пракурораў, суддзяў... я зычу ўсім ім найгоршага чаго толькі можна прыдумаць.

я зычу, каб зь цяперашнімі палітвязьнямі памяняліся месцамі тыя, хто іх хапаў, судзіў, саджаў.
15 палітвязьняў -- гэта тое, што не дае мне весяліцца ў гэты дзень.

трэба прызнаць: мы жывем у несвабоднай, беднай, адсталай дзяржаве. таму і ня дужа сьмяяліся з кадраў паўночнай карэі.

і адначасова мы жывем у цудоўнай краіне, дзе, я веру, аднойчы ўсё будзе добра. я хачу, каб гэтае "аднойчы" настала ў 2012 годзе. таму што мне хочацца пажыць у нармалёвай дзяржаве ў 25 год, а не ў 40, 50, 60.

я зычу вам і сабе, каб гэта было. каб Бог нас убачыў.