it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 29

перадрук з Блогу Яўгена Валошына

2011 год мы праводзім двума некарпаратыўнымі выступамі.

Абодва можна паглядзець 30 снежня ўвечары.  Па тэлебачанні нас паказваюць у праграме «ОНТ представляет: «Песня года Беларуси». Пачатак а 20-й гадзіне. Працяг — у 21.05. На адной сцэне мы выступілі з вялікім Хлястовым, непараўнальнай Анастасіяй Віннікавай, якую незразумела Еўропа, багатым Аляксандрам Саладухам і іншымі грандыёзнымі дзеячамі беларускай культуры. Выступаем 13-ымі, таму хутчэй за ўсё глядзіце нас бліжэй да 20.00.

У гэты ж вечар а 21-й адбудзецца наш акустычны выступ у «Кальяннай №1″ (вул. Карла Маркса, 33). Акустычны — азначае без бубноў і басу. Але пад кальян пойдзе нармальна. Калі хочаце паслухаць, раю зарэзерваваць месцы загадзя.  Уваход вольны, хоць кошты на ежу й пітво нятанныя.

Да сустрэчы.

Тэгі: