it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 27

UPD 12.00 28 сьнежня Палудзень усё яшчэ намесьнік
UPD 22.00 28 сьнежня Палудня з намі больш няма, прыбралі з сайта ))

у 18.20 на Белце зьявілася інфа, што вярхоўны галоўнакамандуючы вызваліў Палудня ад пасады намміністра ўнутраных спраў.
праз 6 гадзін на сайце МУС Палудзень усё яшчэ намесьнік. цікава, колькі палкоўнік (экс?) Палудзень пратрымаецца на сваёй пасадзе віртуальна?..
ці радуюся я, што яго арыштавалі і пасадзяць? канешне, радуюся. хоць разумею, што прычынай ягонай ліквідацыі стаў, напэўна ж, ня хабар за нейкае там вяртаньне правоў. зьмеі ядуць адна адну.
але я радуюся таму, што такія людзі мусяць быць за кратамі -- пры гэтым, па вялікім рахунку, ня важна, зь якой фармулёўкай. фармулёўку потым можна зьмяніць, а за тое, што тварыў, хай пачынае сядзець ужо цяпер.
на чарзе такіх палудняў -- дзясяткі.

А вы радуецеся, што Палудзень за кратамі?

View Results

Loading ... Loading ...


Тэгі: