it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 20

Экс-прарэктар ЕГУ страшыць: Беларусь прымуць у Балонскі працэс – а мы нічога не будзем выконваць!

Існуе верагоднасць, што ў красавіку 2012 года Беларусь могуць прыняць у агульнаеўрапейскі адукацыйны Балонскі працэс – на Саміце міністраў адукацыі краін-удзельніц. У сувязі з гэтым у Беларусі ўтварыўся грамадскі Балонскі камітэт, які ставіць на мэце кантраляваць працэс камунікацыі нашых чыноўнікаў ад адукацыі з еўрапейскімі. Экс-прарэктар ЕГУ Уладзімір Дунаеў тлумачыць небяспеку: нашыя чыноўнікі могуць наабяцаць усякіх рэформаў, Беларусь туды прымуць – а мы потым, як гэта бывае, нічога не выканаем, сістэма адукацыі застанецца састарэлай, савецкай. Небяспека ў тым, лічыць Дунаеў, што механізма выключэння з Балонскага працэсу… няма! Адзін з заснавальнікаў грамадскага Балонскага камітэта тлумачыць дэталі.

праслухаць аўдыёадказы Уладзімера Дунаева

Dunaeu audio by user4951727

Уладзімір Дунаеў: Беларусь – гэта амаль што апошняя еўрапейская краіна, якая не ўступіла ў Балонскі працэс. І ў Еўропе да гэтага могуць падыходзіць так, што “лепш, каб Беларусь была, калі паабяцае, што зробіць рэформы”. Але, на жаль, мы ведаем, што абяцанні свае беларуская ўлада не выконвае, таму, мне здаецца, трэба размаўляць пра тыя ўмовы, на якіх можна ўключыць Беларусь у гэтую еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі.

Але дзе гарантыя, што нашыя чыноўнікі будуць прыслухоўвацца да “нейкага там” грамадскага Балонскага камітэта?..

Уладзімір Дунаеў: Я не ўпэўнены, што яны будуць прсылухоўвацца. Але ж мы вядзем дыялог не толькі з беларускімі чыноўнікамі, але і з акадэмічнымі коламі еўрапейскіх краін. Мне здаецца, шо справа ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс – гэта справа не толькі беларуская, але і еўрапеёская. І мы павінны весці гэты дывялог, каб працэс быў плённы.

У чым найбольшае адрозненне нашай сістэмы адукацыі ва ўніверсітэтах ад еўрапейскай?

Уладзімір Дунаеў: Перш за ўсё гэта тое, што ўсе адносіны ў нас у галіне адукацыі носяць адміністратыўны характар. Гэта і ёсць вось такі савецкі стыль. І пакуль не будзе аўтаноміі суб’ектаў адукацыйнага працэса – не будзе і змен наогул у нашай сістэме адукацыі.

Самая нечаканая прапанова Дунаева… выключыць рэктараў універсітэтаў са спісу неўяздных у Еўразвяз!

Уладзімір Дунаеў: Калі мы ўбачым, што ёсць перамены, ёсць пазітыўная дынаміка… І калі гэтыя рэктары будуць рабіць усё, каб гэтая дынаміка была – мне здаецца, будзе лагічным, калі мы выключым іх з гэтага спісу. Але было б добра яшчэ і рэабілітаваць тых, хто быў адлічаны.

Спадар Дунаеў пералічае праблемы: рэктараў нават прыватных ВНУ не выбірае акадэмічная супольнасць, а прызначае прэзідэнт. У прэсе ўвесь час з’яўляецца інфармацыя аб куратарах з КДБ, якія прыходзяць у дэканат і там прамываюць мазгі студэнтам і выкладчыкам…

Уладзімір Дунаеў: Выкладчыкі ВНУ публікуюцца пад псеўданімамі. Гэта сведчыць, што акадэмічнай свабоды няма, што яны запалоханыя за публікацыі ў незалежных выданнях, з незалежным поглядам на розныя пытанні.

Дунаеў звяртае ўвагу: тое, што грамадства не мае права голасу ва ўніверсітэцкай сістэме адукацыі – нонсэнс!

Уладзімір Дунаеў: Зараз нават і фінансаванне вышэйшай адукацыі ідзе не ад дзяржавы – большасць ад насельніцтва. І людзі павінны свой голас мець, мець магчымасць кіраваць вышэйшай адукацыяй. Для гэтага ўвогуле існуюць розныя структуры сацыяльнага партнёрства, якіх у нас няма.

Экс-прарэктар ЕГУ звяртае ўвагу, што ва ўступленні ў Балонскі працэс Беларусь бачыць не выгаду ў рэфармаванні адукацыі, а магчымасць зарабіць дадатковыя грошы.

 Уладзімір Дунаеў: Там ёсць такія магчымасці, як мабільнасць, магчымасць выкарыстоўваць еўрапейскія фонды для падтрымкі навукова-даследчых праектаў... Але ж аргументам, які быў галоўным , калі прэзідэнт згадзіўся з тым, каб пачаць уступленне ў Балонскі парцэс – гэта тое, што вышэйшая школа прапанавала выкарыстоўваць Балонскі працэс для прываблівання замежных студэнтаў.

Ці праслухалі Вы аўдыёдадатак да матэрыялу?

View Results

Loading ... Loading ...
Тэгі: