it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 19


год таму нас ашукалі ўсе кандыдаты на прэзідэнта. нехта -- чарговай хлусьнёй. нехта -- падставаю. нехта -- тым, што апынуўся підарасам. рэшта -- тым, што ня мелі аніякага ўцямнагя пляну паводзінаў на Плошчы. па-сутнасьці, павялі народ на дубінкі і пасадкі.
аднак я вельмі рады, што тая Плошча была. бо гэтае хвіліннае адчуваньне свабоды ў нашай несвабоднай краіне -- яно дорага каштуе.

сёньня я не пайду на плошчу ці праспэкт -- зноўку да ашуканцаў?.. увечары я пайду ў касьцёл -- памаліцца за тых, хто цяпер за кратамі, памаліцца за Беларусь, каб хутчэй нашая краіна ачысьцілася ад вырадкаў.

ps з самага ранку звоняць то ў дзьверы, то ў дамафон "адкройце, міліцыя!". але ў Беларусі няма міліцыі па азначэньні. а бандытам мяне вучылі не адчыняць.

Тэгі: