it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 19

Кампанія “Будзьма беларусамі!” і музычны партал “Тузін Гітоў” прадстаўляюць праект “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2”. “Перазагрузка-2” – працяг паспяховага праекту, распачатага ў 2009 годзе. Два гады таму вядомыя небеларускамоўныя выканаўцы з Беларусі пераспявалі свае хіты на роднай мове. Да ўдзелу ў другой частцы былі запрошаны  замежныя выканаўцы розных стыляў, кожны з якіх сам вызначыў, які са сваіх хітоў пераасэнсуе на беларускай мове.

Удзельнікамі складанкі “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2” сталі “Воплі Відоплясова”,  Oleg Jagger,  “Мумий Тролль”, Dreamgale,  5diez, Макс Лорэнс,  Марыя Тарасевіч, Аляксандар Рыбак,  Смысловые галлюцинации, Leon Gurvitch ProjectZdob si Zdub і Алена Свірыдава.

Значны ўнёсак у праект зрабіў і кожны з не менш зорнага складу перакладчыкаў. Алесь Камоцкі, Сяргей Балахонаў , Глеб Лабадзенка, Уладзь Лянкевіч і Андрэй Хадановіч сталі надзейнымі праваднікамі музыкаў у свет беларускай мовы.

Ва ўрачыстай прэзентацыі праекту ўзялі ўдзел арганізатары праекту і Алег Скрыпка, вакаліст гурта “Воплі Відоплясова". Спецыяльным падарункам гасцям стала этна-дыскатэка ад лідара гурта «Воплі Відаплясава», які выступіў з адмысловым ді-джэйскім сэтам.

Спампаваць альбом цалкам можна з сайта кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Прагаласаваць за песні – у хіт-парадзе парталу “Тузін Гітоў”.

Алег Скрыпка ў Менску на прэзэнтацыі складанкі. Фота Аляксандра Ждановіча

Тэгі: ,