it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 15


30 лістапада я пісаў пра котку, якая ўцякла праз фортку ў раёне Опэрнага тэатра. гаспадар ужо страціў надзею яе знайсьці, хоць прыклаў кучу намаганьняў -- абвесткі ў дварах, пошукі, інфа ў інтэрнэце...
і вось праз тры тыдні (!) котка знайшлася!..
напраўду цуд распавядае сам гаспадар, Алесь:

Тры доўгія тыдні мая ўлюбёная Чара гуляла па Менску. Дзясяткі абвестак былі разьвешаныя па навакольлі, у сеціве было колькі інфы, у прадуктовае краме, што месьціцца побач? супрацоўнікі былі папярэджаныя й гатовыя да дапамогі, але ж… Толькі ўчора мне патэлефанавала дзяўчына, што працуе ў сувэнірнае краме ў суседнім доме й сказала, што Чара знайшлася! А ўласна дзяўчына пабачыла абвестку й даведалася, што Чара зьбегла, калі выкідала сьмецьце ў маім двары, вось як бывае!
Невядома, дзе ж менавіта ўвесь папярэдні час гуляла Чара, аднак апошнія пару дзён перад шчасьлівым вяртаньнем дадому, яна нейкім чынам патрапіла ў тую сувэнірную краму, хаця расчыненых фортак ці дзьвярэй там не назіралася. Галоўнае, што ўсё добра скончылася, хаця гэта тое яшчэ пытаньне, бо толькі праз пару тыдняў будзе вядома, ці зьявяцца неўзабаве колькі маленькіх Чараўніц і Чараўнікоў)))
Так ці інакш, моцна схуднелая ды пакамечаная, аднак з прышчэпкай ад шаленства й правераная на захворваньні, зараз Чара адпачывае мо першы раз за апошні час сытая й задаволеная. Мяркую, што праз пару тыдняў яна адкорміцца й будзе зноўку шыкоўнай пухнатай прыгажуняй, абавязкова тады выкладу колькі фотак.

Тэгі: