|
Лют
15
|
князёўна Эльжбета Радзівіл. Нясьвіж, пачатак 1920-х, майстэрня фатографа Фаянса
Я чарговы раз вярнуўся з Варшавы, ад князёўны Эльжбеты Радзівіл. гэтая паездка была надзвычай плённая. над будучай кнігай мы працавалі з пані Эльжбетай тры дні, зь Мікалаям Канстантыям Радзівілам сядзелі да другой гадзіны ночы, вывяраючы ўсе даты й прозьвішчы. вынік уражвае: усіх беларускіх Радзівілаў мы расьпісалі да XVI стагодзьдзя ня толькі з гадамі жыцьця, але таксама зь днямі й месяцамі нараджэньня ды сьмерці.
у гэту раз я паехаў у Варшаву са сканэрам. бо якасьць значнай часткі здымкаў была далёкая ад дасканаласьці… удалося адсканаваць 123 здымкі. якасьць — можна рабіць плякаты ці фоташпалеры.
дарэчы, нават тыя нешматлікія радзівілаўскія фоткі, якія ёсьць у нашым Нацыянальным гістарычным архіве, па якасьці прыдатныя хіба што для паштовак.
у якасьці прыклада прыводжу адсканаваны здымак, зроблены на шлюбе Тэрэсы Радзівіл — цёткі пані Эльжбеты, роднай сястры князя Альбрэхта Радзівіла. шлюб з Губэртам Любамірскім адбыўся 5 кастрычніка 1911 года ў Нясьвіжы.
вось здымак цалкам (фоткі актыўныя)
а гэта — ягоны фрагмэнт у 100% якасьці
зьвярніце ўвагу: гэтаму фота 98 год.
князь Альбрэхт Радзівіл. 1900-я гады
Тэгі: Радзівілы














лютага 15, 2009 at 21:51
здорово!
лютага 15, 2009 at 23:15
яшчэ будуць фоткi?
лютага 15, 2009 at 23:37
астатнія — у кнізе
майце цярпеньне, вынік вас павінен уразіць
лютага 16, 2009 at 11:56
глеб, гэта крута
лютага 16, 2009 at 22:41
медальку из картона!)))
на самом деле просто круть
если б ещё сподвигся кто-нибудь сделать плакаты………
ну просто такими людьми жывет моя Беларусь)))))))))))))))))))
сакавiка 4, 2009 at 16:08
Дзень добры, спадар Глеб, да вас есць цікавая прапанова, як в вамі скантактавацца-лепш па тэлефону. Калі ласка можна нумар на маю тут пазначаную паштовую скрынку anr1762@rambler.ru
траўня 13, 2009 at 15:11
Dziakuju, Hlebie! : )
чэрвеня 28, 2009 at 18:13
«Их Сиятельства Князья Радзивиллы на Земле Минской. Май-2009»
Едва ли полный, но весьма увесистый дайджест ссылок на материалы о княжеском роде Радзивиллов и визите Их Сиятельств в Беларусь в мае-2009…