it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 07

калі я быў малы, то любіў слухаць казку пра цмокаў. пра тое, як герой адсякаў цмоку адну галаву, а пакуль адсякаў другую -- на месцы першай вырастала новая. гэты кругазварот галоваў у прыродзе так мяне ўражваў, што сустрэчы з сапраўдным цмокам я ня вельмі прагнуў.
потым я пачытаў кніжку "Лагодны цмок" -- і падумаў: а можа, беларускі цмок -- добры? як і мы, любіць есьці бульбу, і таму рахманы ды памяркоўны? ці можа быць такі цмок? ці можа, і людзямі такімі быць ня надта добра?..
а то аддадуць злым дзядзькам ржавую трубу -- і ня будзе чым цмоку людзей палохаць, агонь выструменьваючы.

давайце памроім, дзе мог бы жыць беларусі цмок? у полацкіх лябірынтах? нясьвіскім ходзе на Анёльскую гару? на трэцім падземным паверсе Ружанскага палаца?..
ці вы ведаеце дакладнае месца? 😉

ілюстрацыя з сайта http://balachonau.puls.by

Тэгі: