it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 28

усяго сабрана 140 даляраў, 10 эўра і 500 тысяч.

грошы паступалі такімі долямі: 10 эўра + 10$ + 50$ + 20$ + 20$ + 50 тыс + 450 тыс + 10S + 30$.
ясна, што ажно такі дарагі абагравальнік купляць ня мае сэнсу. таму буду выбіраць аптымальны варыянт, а рэшту перадамо грашыма -- каб было чым плаціць за гэты абагравальнік )))

хто колькі ахвяраваў, пісаць ня буду, пералічу ахвярадаўцаў у алфавітным парадку

* Алесь М.
* Аляксей
* Валеры М.
* Вераніка
* Іван П.
* Ірына З.
* інкогніта
* Каця і Лявон
* Павел Р.

шчыра дзякую ўсім!

хто хоча яшчэ далучыцца -- можна будзе зрабіць гэта ў бліжйшыя пару дзён (пакуль будзем купляць абагравальнік і шукаць, як бы яго завезьці). вашыя ахвяраваньні перадамо Валянціне Уладзімераўне ў якасьці падтрымкі да яе пенсіі памерам 500 тысяч.

хто можа завезьці абагравальнік у Ваўчо -- тэрмінова лістуйце labadzenka@gmail.com
вёска знаходзіцца пад Вушачамі, за 8км ад Полацкай трасы.

Тэгі: