it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 21

 

 

бандыты зь "минской спадчины", якіх крышуе менгарвыканкам і мінкульт, працягваюць зьнішчаць рэшткі старога Менску. вось і ў гэтай гарадзкой Сядзібе Станкевіча XVIII ст. на Плошчы Свабоды зьявіліся танныя шклопакеты, панішчаныя апошнія архітэктурныя дэталі будынка.
раней бандыты пакінулі ад сядзібы толькі сьцены, зьнішчыўшы ўсе скляпеньні разам з унікальнымі для Менска фрэскамі.
і ўсё гэта адбываецца пад самым носам у Латушкі, Кураша, Чарняўскага, навукова-метадычнай здрады ды астатніх "абаронцаў" нашай спадчыны, якія ажно пыхцяць, даводзячы сваю заслугу ў тым, што яшчэ ня ўсё грохнулі. са згодаў і дазволаў гэтых людзей сёньня руйнуецца нашая матэрыяльная спадчына -- тое, што вярнуць немагчыма ў прынцыпе, хіба што наставіць муляжоў. я ня ведаю, як сёньня спыніць гэты працэс.
слабае суцяшэньне -- што рана ці позна, хлопцы, вы сваё атрымаеце.
шкада толькі, што аднаўляць і ратаваць тады ўжо ня будзе чаго.

 


сярод іншага, быў зьнішчаны вось такі цікавы дымаход. яго не адновяць -- бо замест гарышча там будуць дарагушчыя офісы.

Тэгі: