it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 18

я ніколі ня быў вялікім прыхільнікам адмены сьмяротнага пакараньня як такога. як журналіст, пісаў некалькі разоў пра выпадкі, калі людзей расстрэльвалі па выраку суду. напрыклад, пра гарадзенскі выпадак, калі двое вылюдкаў забілі па п'яні старога чалавека, ягоную дачку і ейную сяброўку. і гатовыя былі забіць маленькага хлопчыка -- але іх пасьпелі злавіць. там віна была даказаная на 100%, ніякіх сумніваў не было. іх расстралялі.

іншая гаворка, што мы кажам пра краіну, дзе няма суду, няма закону і няма Канстытуцыі -- ёсьць толькі паняткі ваўчынай зграі. у такім выпадку забіць невінаватага -- вельмі імаверная справа.

я супраць расстрэлу Канавалава і Кавалёва. я ня веру, што гэта яны па сваёй ініцыятыве ўчынілі гэты страшэнны, нечалавечы тэракт. я дапускаю, што ім нехта "памагаў" -- пра гэта, зрэшты, кажуць і адвакаты. у кожным разе, на "судзе" мы пабачылі, чаго вартае нашае "сьледзтва" і "сьледчыя". я зычу кожнаму з гэтых "сьледчых" а таксама гэтым суддзям і пракурорам апынуцца на лаве падсудных і патрапіць да гэткіх жа спэцыялістаў, як яны самі.

у інтэрнэце ідзе збор подпісаў супраць расстрэлу Канавалава і Кавалёва. канешне, ён ніяк не паўплывае і ня можа паўплываць на вынік суду ці на ягоную адмену ў будучым. але ж і на выбары мы ходзім (калі ходзім) не таму, што верым у справядлівыя выбары ў Беларусі (ці сярод вас ёсьць такія ідыёты?) -- а каб сказаць самому сабе: у 2006 і 2010 годзе я галасаваў супраць Лукашэнкі.

падпісацца супраць расстрэлу Канавалава і Кавалёва можна ТУТ

Тэгі: