it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 17


гэта -- адная з самых вялікіх пахавальняў у Беларусі (з тых, што стаяць асобна). магчыма. гэта і ня вельмі чытаецца на здымку -- але ж прыгледзьцеся: унізе стаіць чалавек. і ўявіце маштаб.

знаходзіцца сядзіба ў Ляхавіцкім раёне, зусім блізка ад саміх Ляхавічаў. але зьвярніце ўвагу -- на навігатары Грушаўкі няма, у аўтамабільным атласе таксама, таму як зьбярэцеся ехаць-- парупцеся пра добрую мапу.

сядзіба канца XVIII ст. (падмуркі і падвалы), драўляная частка адносіцца да ХІХ ст.

У канцы XVII ст. кароль Ян ІІІ Сабескі падараваў Грушаўку кракаўскаму рыцару Рэйтану, які меў нямецкае паходжаньне. Адным з самых вядомых прадстаўнікоў роду быў Тадэвуш Рэйтан - удзельнік Барскай канфедэрацыі, зацяты праціўнік падзелу Рэчы Паспалітай. паколькі сталася, як вядома, не па-ягонаму, апошнія гады Тадэвуш правёў у самоце ў флігелі, які вы пабачыце ніжэй

падвалы

сядзіба закансэрваваная, што запавольвае яе разбурэньне

старыя?..

тут была вінтавая лесьвіца на другі певерх...

удзячнасьць турыстаў

канюшня, пачатак ХХ ст.

флігель, так званы "Дом Тадэвуша Рэйтана"

канюшня, 1909 год.

сьпіртапрымальнік, ХІХ ст.

бровар, ХІХ ст.

"Юзаф Рэйтан -- апошні з роду..." дарэчы, гэтая капліца збудавная роўна на месцы, дзе ў 1910 годзе раптоўна памёр пан Юзаф.

гэта ж колькі часу трэба выкалупваць сваё прозьвішча на сьцяне такой капліцы?..

крыпта і асноўны аб'ём цяпер злучаныя разбурэньнем...

а так капліца выглядала ў 1928 годзе. фота audiovis.nac.gov.pl

Тэгі: ,