it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 10

сёньня быў у Валянціны Быкавай (сястры Васіля Быкава) пад Вушачамі, у вёсцы Ваўчо.

у хаце халодна. хоць і дроваў у дрывотніку хапае -- але, пе-першае, 85 гадоў. па-другое, у мінулым годзе лекары вярнулі Валянціне Ўладзімераўне зрок -- яна была зусім сасьлепла. пасьля гэтага забаранілі падымаць цяжкое -- а дзе ж ты па адным паленцы наносісься печ вялікую прапаліць.

мінулай восеньню мы ўжо рабілі падобную справу. тады адная спадарыня ахвяравала свой абагравальнік. але калі я прыехаў да Вялянціны Ўладзімераўны вясною, высьветлілася, што ён быў не зусім спраўны, і ад пачатку грэў ледзьве-ледзьве. аднак прыродная сьціпласьць не дазволіла ёй сказаць пра гэта -- так і надзявала ўсю зіму па тры курткі...

сябры, давайце зробім гэта -- пакуль не ляснулі большыя маразы. скінемся і набудзем новы абагравальнік (я паглядзеў у нэце, гаворка ідзе пра 60-80 даляраў)

хто гатовы далучыцца некалькімі талерамі -- лістуйце labadzenka@gmail.com

хто будзе гатовы адвезьці (па дарозе ў Полацак ці Вушачы) -- пішыце таксама!

Тэгі: